Васямнаццаты па ліку нумар
літаратурнага альманаху “БЕЛАРУС” за 2024 год
выйшаў у сьвет у кастрычніку 2024 году.
На старонках гэтага выданьня зьмешчаныя творы 25 аўтараў, якія жывуць у 9 краінах. Нагадваем, што зьмясьціць свае творы ў альманаху маглі толькі тыя аўтары, якія жывуць па-за межамі Беларусі. Ёсьць сярод іх вядомыя пісьменьнікі й паэты, але ёсьць і пачаткоўцы, чые імёны пакуль мала вядомыя шырокаму колу чытачоў.
Хочацца выказаць шчырую падзяку ўсім, хто дапамог у падрыхтоўцы гэтага вельмі патрэбнага і, спадзяёмся, цікавага для ўсіх вас выданьня.
Аматары беларускай літаратуры цяпер могуць замовіць альманах з аплатаю крэдытнымі ці банкаўскімі карткамі альбо праз Paypal рахунак. Замова асобніка сёлетняга нумару з дасылкаю ў межах ЗША каштуе $24, жыхарам краінаў Эўразьвязу і Канады $25. Дасылка ў Беларусь, Расею і Ўкраіну сёньня, нажаль, немагчымая. Наконт умоваў дасылкі ў іншыя краіны сьвету можна даведацца напісаўшы на емэйл адрас zamova@e-krama.com.
Тыя, хто аддае перавагу аплаце чэкамі ці грашовымі пераводамі, могуць замовіць альманах даслаўшы аплату на адрас рэдакцыі:
Marat Klakotski
P. O. Box 3225
Farmingdale, NY 11735
Чэкі выпісвайце на імя выдаўца Marat Klakotski.
Падавайце, калі ласка, дакладны паштовы адрас, куды трэба будзе даслаць замову.
Нагадваем, што літаратурны альманах выдаецца цалкам на ахвяраваньні чытачоў і дабрадзеяў.
Выдаўцы будуць удзячныя за любыя ахвяраваньні на выданьне наступнага нумару.
Усе дабрадзеі атрымаюць асобнік альманаха адразу пасьля ягонага выхаду ў сьвет, а іхныя прозьвішчы будуць пададзеныя ва ўступным артыкуле.