№ 4 (698) за красавік 2024 г.
Абвесткі й уплаты
Набывайце апошні выпуск літаратурнага альманаху "БЕЛАРУС"
Новы нумар літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа “БЕЛАРУС” за 2023 год выйшаў у сьвет ў лістападзе месяцы 2023 году.
Падтрымайце, калі ласка, аўтараў і выдаўцоў гэтага ўнікальнага выданьня сваёй зацікаўленасьцю.
Кошт сёлетняга нумару з дасылкаю ў межах ЗША і Канады $22, з дасылкаю ў краіны Эўропы $25.
Дасылка ў Беларусь, Украіну й Расею сёньня, на жаль, немагчымая.
Замовы, калі ласка, дасылайце поштаю на адрас:
Marat Klakotski
P. O. Box 3225
Farmingdale, NY 11735.
Чэкі выпісвайце на імя рэдактара і выдаўца Marat Klakotski.
Новы выпуск альманаха “Беларус” можна таксама замовіць перайшоўшы па гэтай спасылцы.
Там жа можна набыць і ўсе папярэднія нумары альманаха, пачынаючы ад 2007 году, а таксама беларускія кнігі і календар Згуртаваньня “Пагоня”.
--------------------------------------------------------------------------------------
Разам са сьнежаньскім нумарам нашага бюлетэня ўсе падпісчыкі атрымаюць таксама каляндар Згуртаваньня “Пагоня” на 2024 год.
Тыя, хто захоча мець больш чым адзін асобнік календара,
могуць яго замовіць на сайце e-krama.com.
Кошт аднаго календара разам з дасылкаю ў межах ЗША $15,
з дасылкаю ў Канаду $17,
ва ўсе іншыя краіны сьвету $20.
Замовы таксама можна дасылаць поштаю на адрас:
Marat Klakotski
P. O. Box 3225
Farmingdale, NY 11735
Чэкі выпісвайце на імя Marat Klakotski.
--------------------------------------------------------------------------------------
Шаноўныя сябры!
Каб даведацца пра наступныя сходы і імпрэзы Згуртаваньня "Пагоня", сачыце за абвесткамі на старонцы "Пагоні" ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/groups/134811029970802/?ref=group_header"
--------------------------------------------------------------------------------------
Калі ласка, не забывайце своечасова аплочваць падпіску на “Весткі й Паведамленьні”, бо нашае выданьне цалкам залежыць ад Вашай падтрымкі й зацікаўленасьці. Нагадваем, што гадавая падпіска складае $30.
Памер і часапошняга ахвяраваньня на выданьне бюлетэня Вы заўсёды можаце праверыць на адраснай налепцы канвэрта, у якім яго атрымліваеце. Гэтая інфармацыя зьмешчаная справа ад Вашага імя.
--------------------------------------------------------------------------------------
Уплаты ў Згуртаваньне "Пагоня"
Складкі й ахвяраваньні:
С. Мядзьведзеў 60
Шчыры дзякуй!
--------------------------------------------------------------------------------------