Газэта "БЕЛАРУС"

Апошні нумар Замовы й паслугі
Bielarus     Halounaja     Krama     Naviny     Kantakty      
 


Насьценны каляндар на 2008 год  

   Рэдакцыя газэты выдрукавала насьценны каляндар на 2008 год. Ён зроблены ў выглядзе каляровага плякату памерам 28 Х 43 см (11 Х 17 цаляў). Прысьвечаны ён 90-х угодкам абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

 

Усе тыя, хто выпісваў "Беларус" у 2007 годзе і падпісаўся на наступны, атрымаюць гэты каляндар бясплатна разам зь сьнежаньскім нумара газэты. Калі вы хацелі-б замовіць дадатковыя асобнікі (альбо не зьяўляецеся падпісчыкам газэты), то гэта можна зрабіць ў рэдакцыі.

  Кошт аднаго календара ўсяго $3 з улікам перасылкі ў межах ЗША.

Да замоваў з іншых краінаў дадайце, калі ласка, $2 (у Канаду $1).

 

Тыя асобы, якія падпішуцца на "Беларус" на працягу 2008 году, атрымаюць каляндар разам зь першым нумарам газэты.

 

   Замовы дасылайце на адрас zamova@e-krama.com ці hazetabielarus@att.net , ці поштаю на адрас газэты "Беларус": BIELARUS, P. O. Box 3225, Farmingdale, NY 11735. Аплату можна зрабіць чэкам ці грашовым пераводам дасланым на адрас рэдакцыі й выпісаным на імя BIELARUS.