У выдавецтве нашай газэты ў пачатку кастрычніка быў выдрукаваны літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа “Беларус” за 2007 год, збор матар’ялаў для якога пачаўся ў верасьні летась і цягнуўся да 1 чэрвеня сёлета.
На амаль 200 старонках гэтага часапісу зьмешчаныя творы 17 аўтараў зь 9 розных краінаў сьвету. Нагадваем, што зьмясьціць свае творы ў альманаху маглі толькі тыя аўтары, якія сёньня жывуць па-за межамі Беларусі. Ёсьць сярод іх і ўжо вядомыя пісьменьнікі й паэты, але большасьць складаюць тыя, хто толькі пачынаюць спрабаваць свае сілы ў прыгожым пісьменстве. Наколькі ўдалымі атрымаліся іхныя спробы, меркаваць вам, чытачы, ды літаратурным крытыкам.
Хочацца выказаць шчырую падзяку ўсім, хто дапамог у падрыхтоўцы гэтага вельмі патрэбнага і, спадзяёмся, цікавага для ўсіх вас выданьня: хто парадамі, хто грашовым ахвяраваньнем, а хто хай сабе толькі сваім зацікаўленьнем. Прыбытак ад распаўсюду гэтага нумару цалкам пойдзе на падрыхтоўку друку наступнага.
Каб замовіць альманах поштаю ў межах ЗША, дашліце, калі ласка, аплату ў памеры $15 (чэкам ці money-order) на адрас рэдакцыі:
BIELARUS
P. O. Box 3225
Farmingdale, NY 11735
Чэкі выпісвайце на імя BIELARUS. Замовы ў Канаду каштуюць $18, ва ўсе іншыя краіны $20.
Не забудзьце падаць дакладны адрас, куды трэба будзе даслаць вашую замову.
Альманах можна таксама набыць на штомесячных паседжаньняў нью ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня.
Ужо пачалася падрыхтоўка наступнага выпуску альманаху, друк якога заплянаваны на верасень 2008 году.