Skip to main content

E-KRAMA.COM - нашая старонка ў Нью-Ёрку

Электронная крама <> Бюлетэнь "Весткі й Паведамленьні" <> Альманах "Беларус" <> Архіў газэты "Беларус"
Галоўная  Навіны  Абвесткі  Крама  "Весткі й Паведамленьні"  "Рубікон"  Альманах "Беларус"  Архіў газэты "Беларус"  Кантакты  Member Login   
 
Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа "Беларус" быў заснаваны ў 2007 годзе. 
Да сёньня было надрукавана дзесяць нумароў, апошні выйшаў у сьвет у верасьні 2017 года.
 З умовамі друку ў альманаху можна пазнаёміцца тут.

 


Almanach2017

  Апошні, дзесяты па ліку, нумар літаратурнага альманаху “БЕЛАРУС” за 2017 год выйшаў у сьвет у верасьні 2017 года.

   На 400  старонках гэтага выданьня зьмешчаныя творы 29 аўтараў, якія зараз жывуць у 10 краінах.  Нагадваем, што зьмясьціць свае творы ў альманаху маглі тыя аўтары, якія жывуць па-за межамі Беларусі. Ёсьць сярод іх вядомыя пісьменьнікі й паэты, але ёсць і пачаткоўцы, чые імёны пакуль мала вядомыя шырокаму колу чытачоў. 

   Хочацца выказаць шчырую падзяку ўсім, хто дапамог у падрыхтоўцы гэтага вельмі патрэбнага і, спадзяёмся, цікавага для ўсіх вас выданьня.

  

   Аматары беларускай літаратуры цяпер могуць замовіць альманах з аплатаю крэдытнымі ці банкаўскімі карткамі альбо праз Paypal рахунак. Замова асобніка сёлетнега нумару з дасылкаю ў межах ЗША каштуе $17, жыхарам Канады, Вялікабрытаніі і Францыі $20,усіх іншых краінаў $22. 

   Тыя, хто аддае перавагу аплаце чэкамі ці грашовымі пераводамі, могуць замовіць альманах даслаўшы аплату на адрас рэдакцыі:

Marat Klakotski

P. O. Box 3225

Farmingdale, NY 11735

  

   Чэкі выпісвайце на імя выдаўца Marat Klakotski.

   Падайце, калі ласка, дакладны паштовы адрас, куды трэба будзе даслаць замову.

 

   Нагадваем, што літаратурны альманах выдаецца цалкам на ахвяраваньні чытачоў і дабрадзеяў. 

   Выдаўцы будуць удзячныя за любыя ахвяраваньні на выданьне наступнага нумару. 

Усе дабрадзеі атрымаюць асобнік альманаха адразу пасьля ягонага выхаду ў сьвет, а іхныя прозьвішчы будуць пададзеныя ва ўступным артыкуле.

 


Зьмест альманаха "Беларус" за 2017 год


Падзякі

Нашыя аўтары 

АРЦЁМАЎ Аляксей. Вершы. Пераклады 

ВАРАБЕЙ Ірына. Зь юнацкіх дзёньнікаў і ня толькі. Успаміны 

ВОРАНАЎ Віталь. Паданьні 

ГРЫГАЛЬЧЫК Пятрусь. Нарысы 

ДАВЫДЗЕНКА Зьміцер. Верш 

ЗАЙКА Віталь. Зося. Апавяданьне 

ЗЯНОН. Выбраныя вершы 

КАБАНАВА Сьвятлана. Вершы 

КАВАЛЕЎСКІ Віктар. Шосты дзень. Апавяданьне

КАРАЙЧЭНЦАВА Людміла. Нарыс і пераклад 

КРАЖОВА Марына. Вершы, нарыс, урывак з аповесьці 

КРУТКІН Алесь. ДНК. Вершы 

ЛАПАТКА Якуб. Легенды старой сталіцы. Нарыс  

      Яно бяда, яно і шчасьце. Нарыс  

      Сакрэтная місія Манэргейма. Нарыс 

ЛЕАНОВІЧ Зьміцер. Вершы 

ЛІЯКУМОВІЧ Цімох. Побач з вампірам. Аповесьць 

МІНКІН Алег. Вершы  

МІХЕД Юры. Чыгунка. Нарыс 

МУРЗЁНАК Пётра. Вершы 

ПАЎЛІЎ Алег. Скалечаны лёс. Апавяданьне 

ПРАНЦЭВІЧ Анатоль. Пераклады 

СНАРСКАЯ Іна. Нарысы 

СОКАЛАЎ-ВОЮШ Сяржук. Нарыс і пераклады вершаў 

ТАРАНОВІЧ Алесь. Два народы. Беларусы і немцы. Нарыс 

ХАДАРЭНКА Ірына. Эра сымулякраў. Нарыс 

ХАЦКЕВІЧ Аляксандар. Замак на ўзгорку. Пачатак аповесьці 

ШАТЫЛОВІЧ Дзьмітры. Мае сустрэчы зь Югаславіяй. Успаміны 

       Вершы

ШЧУР Макс. Месяцы. Нататкі 

ЭСЬПІНОСА РУІЗ Анхела. Успаміны, танцы і лісты. Вершы

ЯКІМОВІЧ Валянціна. 19 Сустрэча беларусаў Паўночай Амэрыкі. Успаміны

       Цёплы зімовы эцюд. Нарыс 

Summary

Пляны на будучыню



Нумары альманаха за папярэднія гады можна замовіць ТУТ.

 

  undefined    undefined    undefined    undefined    undefined            

Аўтары