Skip to main content

E-KRAMA.COM - нашая старонка ў Нью-Ёрку

Электронная крама <> Бюлетэнь "Весткі й Паведамленьні" <> Альманах "Беларус" <> Архіў газэты "Беларус"
Галоўная  Навіны  Абвесткі  Крама  "Весткі й Паведамленьні"  "Рубікон"  Альманах "Беларус"  Архіў газэты "Беларус"  Кантакты  Member Login   
 
Каляндар Згуртаваньня "Пагоня" на 2016 год

 

   
   Рэдакцыя інфармацыйнага бюлетэня "Весткі й Паведамленьні"  і кіраўніцтва Згуртаваньня "Пагоня" выдрукавала насьценны каляндар на 2016 год. На 28 бачынах гэтага выданьня пададзена інфармацыя пра арганізацыю, праілюстраваная здымкамі з акцыяў і імпрэзаў, праведзеных "Пагоняй" цягам апошняга году. Шмат хто зь сяброў "Пагоні" знойдзе сябе і сваіх сяброў на здымках у календары.

   Падпісчыкі "Вестак і Паведамленьняў" атрымалі каляндар у якасьці каляднага падарунка разам са студзеньскім нумарам бюлетэня за 2016 год.

   Усе тыя, хто хацелі б мець каляндар, але не выпісваюць бюлетэнь, могуць замовіць яго на гэтай старонцы. Аплату можна зрабіць крэдытнаю ці банкаўскаю карткаю альбо праз рахунак Paypal. Кошт залежыць ад краіны дасылкі.


Almanach2015


 

   Калі Вы хацелі б замовіць больш за адзін каляндар, то папярэдне напішыце на адрас zamova@e-krama.com, У гэтым выпадку для аплаты Вам будзе дасланы электронны invoice.

 Тыя, хто аддаюць перавагу аплаце пэрсанальным чэкам ці грашовым пераводам, дашліце ліст на адрас: zamova@e-krama.com зь пералікам таго, што хацелі б замовіць і дакладным адрасам дасылкі. У адказе будзе патлумачана, як і куды трэба даслаць аплату.