Рыхтуецца да друку чарговы нумар літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа "Беларус".
У папярэднія гады альманах рассылаўся па бібліятэках, навучальных і навуковых установах у Беларусі і ў сьвеце. Такі распаўсюд вымагае значных фінансавых выдаткаў на друк і паштовую перасылку. Наколькі шырока можна будзе разаслаць альманах сёлета, залежыць ад падтрымкі ахвярадаўцаў і чытачоў.
Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць надрукаваныя ва ўступным артыкуле, і ўсе яны аднымі зь першых атрымаюць асобнік альманаха пасьля ягонага выхаду ў сьвет.
Зьвяртаемся да ўсіх прыхільнікаў беларускай мовы і культуры з просьбаю падтрымаць альманах "Беларус" сваімі грашовымі ахвяраваньнямі.
Ахвяраваньне на альманах:
Калі сёньня Вы ня можаце зрабіць ахвяраваньне на выданьне, добраю падтрымкаю будзе і папярэдняя замова. Гэта дапаможа выдаўцам вызначыцца з памерам накладу і пазьбегнуць непатрэбных выдаткаў пры друку.
Папярэдняя замова:
| Nastupny Almanach |
| |
Выдаўцы будуць удзячныя за любую фінансавую падтрымку.