Газэта "БЕЛАРУС"

Апошні нумар Замовы й паслугі
Bielarus     Halounaja     Krama     Naviny     Kantakty      
БЕЛАРУС № 546 за ліпень 2008 году
 
Абвесткі, уплаты
 
 
  Марш Паняволеных Народаў

У нядзелю, 13 ліпеня, у Нью-Ёрку пройдзе Марш Паняволеных Народаў,
першая падзея Тыдня Паняволеных Народаў, у якім традыцыйна бярэ удзел беларуская грамада Амэрыкі.
9:00 - раніцы збор удзельнікаў на 5-й Авэню і 59-й вуліцы (ля фантану гатэля Plaza).
10:00 —                         імша за Паняволеныя Народы ў Катэдры сьвятога Патрыка.
11:00                                                              — марш па 5-й Авэню да 72-й вуліцы.
12:00 —       афіцыйнае адкрыцьцё Тыдня Паняволеных Народаў (Цэнтральны парк).

У чацьвер, 17 ліпеня, а 11:00 пройдзе дэманстрацыя перад будынкам Аб’еднаных Нацыяў, а ў нядзелю 20 ліпеня - урачыстае набажэнства ў лютаранскай царкве на 122 Е. 88-й вул. (пры Лексінгтан Авэню) і цырымонія закрыцьця.
Арганізаваны Камітэтам Паняволеных Народаў, які паўстаў у 1950-я гады, Тыдзень Паняволеных Народаў, часткаю якога ёсьць гэты Марш, быў масавай імпрэзай эмігранцкіх арганізацыяў з краінаў, якія калісьці зьняволіў савецкі камунізм, у тым ліку Беларусі. Сёньня большасьць тых краінаў вызвалілася і здабыла свабоду.
Беларусь засталася паняволенай прамаскоўскім дыктатарскім рэжымам. Гэта край, дзе зьліквідаваная дэмакратыя, парушаюцца правы чалавека, зьнішчаецца нацыянальная культура. Таму беларуская грамада працягвае браць удзел у імпрэзах Тыдня Паняволеных Народаў, выказваючы свой пратэст.  
 -----------------------------------
 
Віншуем
Уладыку БАПНЦ ЮРЫЯ
з 75-мі ўгодкамі зь дня нараджэньня і 30-годзьдзем сьвятарскай дзейнасьці.
Сьвятары й вернікі ў Беларусі
*   *   *
Віншуем паважанага Лявона ЮРЭВIЧА зь днём нараджэньня і зычым далейшых посьпехаў у працы і асабістым жыцьці.
-----------------------------------
 
 
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) і Згуртаваньне Беларусаў Канады (ЗБК) паведамляюць, што
28-я Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі
адбудзецца 30-31 жніўня 2008 году
ў Беларуска-Амэрыканскім Грамадзкім Цэнтры ПОЛАЦАК: 11022 Webster Road, Strongsville, OH 44136
ПРАГРАМА:
Субота, 30-га жніўня
   Ад 1-й гадзіны папаўдні аж да вечара: НАРОДНЫ КIРМАШ на пляцоўцы Полацку з музыкай, пачастункамі. Працяглы паказ новых фільмаў і ручных вырабаў, спартовыя спаборніцтвы, выстава і продаж кніжaк, дыскаў, сувэніраў, багатая лятарэя.
   Увечары ВОГНIШЧА з супольнымі сьпевамі, музыкай...

Нядзеля, 31-га жніўня
А 10-й гадзіне: багаслужба.
А 12-й гадзіне: банкет.
Цэлы дзень: выстава беларускіх мастакоў.
Ад 2-й да 4-й гадзіны папаўдні: канфэрэнцыя сустрэчы з шэрагам ведамых прамоўцаў, дыскусіяй на тэму “Год беларускай
                                                    дзяржаўнасьці – вакол 90-х угодкаў БНР”.
                                                    Round Table Discussion in English. Topic: What is the Role of the Next Generations?
А 5-й гадзіне: аўкцыён выбраных твораў.
А 7-й гадзіне: вялікі канцэрт з удзелам артыстаў і гуртоў з розных асяродкаў Амэрыкі, Канады i Беларусi.
Увечары забава, танцы і гульні пад жывы аркестр, з багатым буфэтам.

КАНТАКТЫ:
Грамадзкі Цэнтар ПОЛАЦАК: тэл./факс (440) 572-3008.
Пакіньце на аўтаадказьніку нумар тэлефона і паведамленьне.
Галоўная Ўправа БАЗА: Вячка Станкевіч, тэл. (732) 222-1951.
Нью-Ёрк: Віталь Зайка, тэл. (718) 296-1458.
Чыкага: Ванкарэм Нікіфаровіч, тэл. (847) 419-1943.
Гал. Управа ЗБК: Дзьмітры Эльляшэвіч, тэл. (905) 760-7447.
Еmail: baza.hq@hotmail.com, sustretca2008@gmail.com
-----------------------------------
 
Віктар Мязяк запрашае
   ахвочых паўдзельнічаць у заснаваньні турыстычнага прытулку “Беларуская сядзіба ў Мікулічах”
   Сядзіба Мікулічы (“Мікулічы-пяць”) месьціцца ля шашы Баранавічы-Наваградак акурат у палове дарогі: 33 км ад Баранавічаў і 27 да Наваградку. За 250 мэтраў ад шашы маленькае возера, на беразе якога і стаіць сядзіба. Вакол – Міцкевічавы мясьціны, памятныя мясьціны з гісторыі СБМ і БКА.
   Далей па шашы, празь 5,5 км, раскінулася легендарнае возера Сьвіцязь з празрыстай крынічнай вадой. У блізкім Наваградку – рэшткі замку, гара Міндоўга, музэй Адама Міцкевіча, гістарычны музэй, гандлёвы пляц, касьцёлы й цэрквы. Музэй-сядзіба А. Міцкевіча ў Завосьсі за 17 км ад Мікулічаў. Да Міру й Мірскага замку з пэйзажным паркам 40 км. Паблізу ў Баранавіцкім раёне знаходзяцца палац Радзівілаў у Паланэчцы, Туганавіцкі парк, Камень філярэтаў, старажытны касьцёл у Ішкалдзі, цэрквы ў Вольне й Сталавічах ды інш.
Віктар Мязяк – адзін з найбольш вядомых баранавіцкіх адраджэнцаў, лідэр Баранавіцкага БНФ і актывіст ТБМ, змагар за беларускую школу. Неаднаразова цярпеў ад рэпрэсіяў з боку ўладаў за сваю беларускую дзейнасьць у Баранавічах, за выезды на масавыя акцыі ў Менск.
   Ня гледзячы на палітычны ўціск, ня траціць аптымізму, засноўвае ўласныя справы, мае ліцэнзіі на прадпрымальніцкую дзейнасьць у галінах агратурызму й пасажырскіх перавозак. Мяркуе разбудаваць набыты ў Мікулічах дом і ператварыць яго ў беларускі турыстычны асяродак. Трэба пачатны капітал, а пазьней – і рэкляма для ахвочых наведваць нашыя гістарычныя мясьціны.
   Кантакт у ЗША: (732) 254-1233 або (516) 672-9406
Сяржук СОКАЛАЎ-ВОЮШ
----------------------------------- 
 
АНГЕЛЬСКА-БЕЛАРУСКІ СЛОЎНІК
ENGLISH-BELARUSIAN DICTIONARY

можна набыць у Беларускім Інстытуце Навукі й Мастацтва
Belarusian Institute of A&S, 330 Park St., Haworth, NJ 07641
У кнізе 1010 старонак, каля 30 000 слоў, багата прыкладаў, як трэба ўжываць тое ці іншае слова.
Цана: 50 даляраў (зь перасылкай у ЗША і Канадзе).
Па інфармацыю зьвяртацца на: Janzap@aol.com
Вывучайце ангельскую, удасканальвайце беларускую.
Слоўнік выдатны падарунак пры ўсякай нагодзе.
-----------------------------------
 
НА ВЫДАВЕЦКІ ФОНД “БЕЛАРУСА” АХВЯРАВАЛІ: 
 М. Аляксандар     30
Н. Магамедаў        30
А. Навіцкі              30
В. Пінешчанка       30
У. Пірс-Адашкевіч  30
В. Самусевіч          30
М. Шаўцова            30
К. Шырокава           30
У памяць Язэпа САЖЫЧА:
БАПНЦ Ам. Сус. Пат . . . . . 50
У памяць Барыса РАГУЛІ:
БАПНЦ Ам. Сус. Пат . . . . . 50
У памяць Кастуся АКУЛЫ:
БАПНЦ Ам. Сус. Пат . . . . . 50
У памяць Кастуся МЕРЛЯКА:
БАПНЦ Ам. Сус. Пат . . . . . 50
Усім шчыры дзякуй!
----------------------------
 
 УДАКЛАДНЕНЬНЕ
У папярэднім “Беларусе” № 545 памылкова былі пададзеныя няправільная даты нараджэньня і сьмерці
сьв. пам. Антаніны ЖАРСКАЙ. Яна нарадзілася 17 верасьня 1908 году і памерла 4 сакавіка 2008 году.
Просім прабачэньня за памылку.
 
-----------------------------------
Замаўляйце беларускія кнігі, музычныя запісы, паштоўкі, календары й маркі БНР
у інтэрнэт-краме газэты “БЕЛАРУС”: www.e-krama.com
-----------------------------------
 
Газэта “БЕЛАРУС” бясплатна надрукуе кароткія прыватныя аб’явы некамэрцыйнага характару, віншаваньні, запрашэньні, спачуваньні ды інш. Наконт разьмяшчэньня рэклямы кантактуйце рэдакцыю.